Шыфр
722М000077_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён
Датаванне
1934 г.
Час напісання карціны “Пейзаж на беразе” каля 1934 г.
Вядомы прадстаўнік Парыжскай школы Міхаіл Кікоін (1892 - 1968) нарадзіўся ў Гомелі Магілёўскай губерні.
У 1912 г. Міхаіл Кікоін пераязджае ў Парыж, дзе пасяліўся ў “Вуллі”. Асяроддзе Манпарнаса, збліжэнне з Амедэа Мадыльяні (у 1919 г. ён зрабіў графічны партрэт Кікоіна), Маркам Шагалам, іншымі, а таксама знаёмства з шэдэўрамі сусветнага класічнага мастацтва ў парыжскіх музеях аказала значны ўплыў на фарміраванне Кікоіна як мастака.
У сваёй творчасці мастак аддаваў перавагу жанрам пейзажа, нацюрморта і партрэта. Мастацкая манера Кікоіна дэманструе вывучэнне вопыту розных напрамкаў еўрапейскага мастацтва канца ХІХ – першай паловы ХХ стст.: і перш за ўсё, постімпрэсіянізму, сімвалізму і экспрэянізму. Многія яго карціны створаны пад моцным уплывам Хаіма Суціна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён