зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік Ф. Скарыне

Помнік Ф. Скарыне

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Ж000629

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1974 г.

Апісанне

Францыск Скарына (Францішак Скарыніч) - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў Полацку каля 1490 г. ў сям'і купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, відаць, у Вільні. 3 1504 г. вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе ў 1506 г. атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507-11 гг., на думку даследчыкаў, працаваў і вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. ў Падуанскім універсітэце атрымаў ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара вольных навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы мецэнатаў (віленскага бурмістра Якуба Бабіча, радцаў Багдана Онкава і Юрыя Адверніка) ён стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. 

Узвядзенне помніка Ф.Скарыне прадугледжвалася першым пасляваенным генеральным планам г. Полацка, распрацаваным у 1946. Для помніка было вызначана месца на плошчы, ствараемай на перакрыжаванні галоўнай магістралі города — праспекта Ф.Скарыны з вул. Гогаля. Аднак пастаўлены ён значна пазней.

Помнік Ф.Скарыне ў Полацку створаны вядомымі беларускімі скульптарамі А.Глебавым, І.Глебавым, А.Заспіцкім пры ўдзеле архітэктара В.Марокіна. У 1974 г. помнік быў устаноўленьі на плошчы.

Помнік вышынёй 12 м пастаўлены з бронзы, чырвонага граніту, ружовага пясчаніку. Бронзавая скульптура вышынёй 5,5 м размешчана на высокім (6,5 м) прамавугольным гранітным пастаменце, у аснаванні якога стылабат (6х8 м). Помнік выразны па кампазіцыі і змесце, манументальна-велічны па форме. Лаканічныя дэталі (кніга і гранка ў руках) трактуюць вобраз Ф. Скарыны як друкара і асветніка. Свабодныя глыбокія складкі шырокай доўгай мантыі падкрэсліваюць дынаміку руху, пластыку постаці друкара.

Старонка