Шыфр
412Д000067
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1839 г.
Хімік, урач, філосаф і асветнік Анжэй Снядэцкі нарадзіўся ў 1768 г. Вучыўся ў Кракаўскім, Падуанскім, Эдынбургскім універсітэтах. Працаваў у Віленскім універсітэце: у 1797-1822 гг. прафесар хіміі, у 1826-32 гг. - медыцыны. З 1832 г. прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Галоўная праца Снядэцкага - “Тэорыя арганічных істот” (1804-11 гг.). Аўтар падручніка па хіміі.
На магіле вучонага ў 1839 г. было пастаўлена надмагілле з белага мармуру, аздобленае выразанымі ў камені лаўровымі лістамі і медальёнам з эмблемамі хіміі і медыцыны. На 3 гранях пастамента высечаны эпітафіі, на чацвёртай - герб Снядэцкіх.
У 2012 г. на помніку былі праведзены аднаўленчыя работы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён