зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік на магіле І.Ц. Буйніцкага

Помнік на магіле І.Ц. Буйніцкага

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000409

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

10.10.1975 г.

Апісанне

Помнік на магіле І.Ц.Буйніцкага - месца пахавання вядомага акцёра, тэатральнага дзеяча, рэжысёра, заснавальніка першага беларускага тэатра. Размяшчаецца магіла ў цэнтры вёскі. Помнік на магіле адкрыты 10.10.1975 г. Аўтары помніка скульптар І.Міско і архітэктар М.Бурдзін. 

Помнік размешчаны на прамавугольнай пляцоўцы каля магілы сярод клёнаў і ліп. Пляцоўка і дарожка з бетоннай пліткі. Помнік просты і сціплы па форме: прамавугольная (5х1м) пліта адлітая з бетону стэла, у яе ўрэзаны блок (0,9х0,9х0,8м) з выявай твару І.Буйніцкага (алюміневае ліццё). На стэле дзвюма плаўнымі лініямі сімвалічна пазначана тэатральная заслона.

Старонка