зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі Богаяўленскага манастыра

Рэшткі Богаяўленскага манастыра

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000008

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, у квартале, абмежаваным вул. Першамайскай, вул. Ленінскай, вул. Болдзіна

Датаванне

ХVІІ ст. - ХІХ ст.

Стыль

Барокка

Апісанне

Богаяўленскі манастыр - адзін з буйнейшых праваслаўных манастыроў 17-18 стст., архітэктура яго зрабіла вялікі ўплыў на будаўніцтва шэрагу праваслаўных храмаў Беларусі. Прыхільнік праваслаўя князь Іван Агінскі ў 1620 г. выкупіў у княгіні Саламарэцкай дом з пляцам на Вялікай Шклоўскай вуліцы, дзе і заснаваў новы праваслаўны Богаяўленскі манастыр. Аднак мураваны саборны храм гэтага манастыра пабудаваны толькі ў 1633-36 гг., калі пры каралі Уладзіславе IV былі паслаблены ганенні на праваслаўных і зноў адчынены цэрквы. Царква - Богаяўленскі сабор стаў кафедральным, пры ім існавала знакамітае праваслаўнае брацтва. Будаўніцтва храма вялося арцеллю мясцовых майстроў пад кіраўніцтвам Варлама Палоўкі і Арсенія Азаровіча. 

У канцы 18 ст. манастырскі комплекс складалі мураваныя цэрквы Богаяўленская і "цёплая" (зімовая) Іаана Багаслова, пабудаваная ў канцы 1630-х гадоў, званіца, будынак брацкай друкарні (злева ад уваходнай брамы), 6 мураваных крамаў, драўляны будынак шпіталя (насупраць паўднёвых дзвярэй храма), дом настаяцеля, мураваны дом з 2 склепамі побач са званіцай, 3 мураваныя свірны (1792 г.) і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

Старонка