зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі парку

Шыфр

112Г000151_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1750 - 1850 гг.

Стыль

Рамантызм

Апісанне

Пры сядзібе існаваў пейзажны парк, які быў закладзены ў рамантычнай манеры. Ён размяшчаўся на схіле да возера вакол дзвюх сажалак і каналаў, цераз якія былі перакінуты масткі.  Асаблівасці паркавай кампазіцыі вызначаюцца палажэннем вадаёма і наяўнасцю ясенева-вальховага дрэвастоя каля берага.  

На востраве адной з сажалак месцілася арыгінальная альтанка. З захаду парк аддзяляўся ад саду лінейнай пасадкай лістоўніцы, грабу, вязу гладкага, альхі чорнай. Уздоўж гэтай паласы да паўднёвай мемарыяльнай часткі парку ішла т. зв. “дарога на вечны спачын” да фамільнай капліцы-усыпальніцы.

Парк захаваўся часткова. Збераглася вялікая (дыяметр да 16 м) дрэўная клумба з граба і дуба на штучным узвышшы. Часткова захаваліся адзінкавыя дрэвы клёна серабрыстага, дуба чырвонага, ясеня пенсельванскага. З дрэўных інтрадуцэнтаў захаваўся толькі экземпляр бука ляснога. Усе хваёвыя віды выпалі.