Шыфр
210Г000606
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1044 – 1066 гг.
Стыль
Старажытнарускае дойлідства
Апісанне
Сафійскі сабор пабудаваны паміж 1044 - 66 гг. з плінфы і бутавага каменю ў цэнтры старажытнага дзяцінца горада - Верхняга замка па загаду знакамітага князя Усяслава Брачыславіча. Тут прымалі паслоў, абвяшчалі пра вайну і мір, захоўвалася дзяржаўная казна, бібліятэка, архіў. З'яўляўся сімвалам Полацка. Спачатку крыжова-купальны квадратны ў плане храм, даўжыня сцен 24-26 м меў 7 купалаў (паводле некаторых звестак 5), вялікую трохчастковую апсіду з усходняга боку. Трохнефавая аднаапсідная двухвежавая базіліка. Ад сабора ХІ ст. захаваліся трохчастковая апсіда (на ўсходнім бакавым фасадзе, вышыня каля 9 м), рэшткі сцен, склеп. Старажытная апсіда і сіметрычныя ёй прыбудовы на заходняй сцяне ўтвараюць своеасаблівы трансепт, гранёныя крылы якога завершаны ў цэнтры купалам з ліхтарыкамі. Цэнтральны неф на галоўным фасадзе і з боку цэнтральнай апсіды завершаны фігурнымі атыкавамі франтонамі. Галоўны фасад аздоблены дэкаратыўнымі ў стылі ракако элементамі: ляпнымі гірляндамі на пілястрах, авальнымі нішамі на гранях-выступах, пінаклямі па вуглах ярусаў вежаў і франтонаў. Бакавыя фасады аздоблены спаранымі пілястрамі (у прасценках паміж вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі) і ляпнымі гірляндамі. У інтэр'еры 2 рады складанапрафіляваных слупоў (па 3 у кожным) дзеляць прастору на 3 нефы.
Сцены складзены з прыроднага каменю і плінфы ў тэхніцы паласатай муроўкі, што стварала двухколерную гаму паверхні, характэрнай для полацкай школы дойлідства. Унутры храма былі вялікія П-падобныя хоры і аркады, адкрытыя ў падкупальную прастору. Сабор няраз быў разбураны, спалены. У канцы XV -- пачатку XVІ ст. перабудаваны ў пяцівежавы храм абарончага тыпу. Апошняя адбудова праведзена ў 1618 г. У Паўночную вайну 1790-1721 гг. пашкоджаны (1710 г.). У 1738-1750 гг. перабудаваны (арх. І. Глаўбіц, каменшчык Б. Касінскі) у стылі "віленскага барока", арыентаваны з поўдня на поўнач.
Сабор з'яўляецца аб’ектам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
У ім месціцца філіял музея-запаведніка "Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора XI - XVIII стст." і канцэртны зал музея-запаведніка.