Шыфр
212В000635
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, на правым беразе р. Палата, на паўднёвы ўсход ад гарадзішча, з усходу абмежавана вул. Еўфрасінні Полацкай, з поўначы – правулкам паміж прыватнай забудовай і будынкам № 19 па вул. Еўфрасінні Полацкай, з паўночнага захаду – нізінай
Датаванне
IX ст. - XVI ст.
Апісанне
Селішча размешчана каля Полацкага гарадзішча, на правым і левым берагах р. Палата. Агульная яго плошча каля 6,3 га.
Правабярэжная частка размешчана на мысе каля Чырвонага моста, плошча 0,25 га. Выявіў у 1962 і даследаваў 420 м кв. у 1962, 1967, 1979 і 1980 Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,6-1,2 м. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд, рэшткі металаапрацоўчай майстэрні Х ст., тыглі для плаўкі каляровых металаў, абрэзак сярэбранай арабскай манеты.
Левабярэжную частку селішча (тэрыторыя сучаснага стадыёна "Спартак" і прылеглая тэрыторыя, агульная плошча 6 га) выявіў у 1986 і даследаваў 470 м кв. у 1988-90 С. В. Тарасаў. Культурны пласт 0,8-3 м. Знойдзены рэшткі наземных жылых і вытворчых пабудоў, ляпны посуд VIІІ - ІХ стст., рэшткі ювелірных майстэрняў Х ст., у тым ліку майстэрня па вырабу шкляных пацерак і апрацоўцы каляровых металаў. Выяўлена шмат ювелірных інструментаў і прылад працы: ювелірныя пінцэты, кавадлачка, набор гірак-разнавагаў, імітацыйная ліцейная форма для манетападобнай прывескі ў форме арабскага дырхема і інш.