Шыфр
412Г000167_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1771 г.
Панямунь - загарадная рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Для апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста яе праектаваў адзін з лепшых архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага каралeўcкi архітэктар Джузепэ Сака.
У першай палове i пачатку другой паловы XIX ст. Панямунь была валоданнем гарадзенскага маршалка Рамана Антонія Ляхніцкага, які працягнуў будаўніцтва парка, спраектаванага яшчэ Дж. Сака. У другой палове XIX ст. гэты аб'ект зарэгістраваў у cвaix працах Напалеон Орда. На тэрыторыі парка pacлі даволі рэдкія расліны з Канады.
Палац у Панямуні меў сваю каплічку, праўда ёю перасталі карыстацца пасля пабудовы ў 70-я гг. XIX ст. панямунскага касцёла.
Капліца пазначала ўезд у сядзібу. На галоўным фасадзе капліцы прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход вырашаны вялікім стрэльчатым парталам. Сцены атынкаваныя. У 60-я гг. ХХ ст. да бакавых фасадаў дабудаваны гаспадарчыя аб’ёмы прадпрыемства.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён