Шыфр
612Г000135_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
пач. ХІХ ст.
Маёнтак ў Волме - адзін са старэйшых у Беларусі, некалі належыў роду Манівідаў герба Ляліва, вядомаму па адным з дакументаў князя Вітаўта за 1398 г. Першая згадка аб гэтым імені датуецца 1161 г. За сваю шматвекавую гісторыю Волма належыла найбольш вяльможным магнацкім княжым родам Беларусі. Так у 1563 г. яна знаходзілася ў валоданні Альбрэхта Гаштольда, затым Радзівілаў, Валадковічаў, Філіповічаў. Потым належыла Ваньковічам - старажытнаму беларускаму шляхецкаму роду герба “Ліс”. Валодалі Ваньковічы маёнткам Волма XVIІІ - ХХ стст., апошнім уладальнікам з 1874 - 1949 гг. быў Леон Ваньковіч. Старая сядзіба часу барока была перабудавана Ваньковічамі ў стылі класіцызм.
Сядзібны дом уяўляе сабой двухпавяровы прамавугольны ў плане мураваны будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым дахам, часткова са сводчатымі (скляпеністымі) падваламі размешчаны ў цэнтральнай частцы сядзібы.