зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сядзібны дом

Шыфр

112Г000151_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХVІІІ - пач. ХІХ стст.

Апісанне

Маёнтак Пескі належыў роду Пуслоўскіх, адным з найбагацейшых на тэрыторыі Беларусі. Прадстаўнікі роду былі буйнымі прадпрымальнікамі, мецэнатамі, філантропамі, фундатарамі будаўніцтва храмаў, валодалі мноствам сядзіб і палацаў.

Сядзіба ў Песках была пабудавана ў у ХVІІ ст. і мела вельмі развіты комплекс пабудоў. Насупраць палаца былі ўзведзены будынкі стайні і жылога флігеля. Утварыўся двор, які замыкаўся манументальным будынкам аранжарэі. Адначасова з узвядзеннем палацавага комплексу быў пасаджаны новы парк пейзажнага тыпу, а таксама створана водная сістэма, якая мела не толькі дэкаратыўнае, але і ўтылітарнае прызначэнне. 

Большасць пабудоў былі драўлянымі, за выключэннем панскага дома, аранжарэі, былога ветрака і вінакурнага завода. Усе пабудовы мелі гонтавую, а некаторыя нават саламяную страху. Толькі ў вятрака быў жалезны дах.

У 1872 г. сядзібны комплекс папоўніўся двухпавярховым цагляным будынкам вінакурнага завода і аднапавярховай пабудовай для адміністрацыі завода.

Падчас Першай сусветнай вайны сядзібе ў Песках быў нанесены значны ўрон. Многія пабудовы ўжо немагчыма было аднавіць, і яны былі разабраны.