Шыфр
613Г000210_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1760 - 1798
Стыль
класіцызм
Апісанне
Сядзібны дом уваходзіць у склад матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi «Фрагменты комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, вадаёмы, фрагменты парку, рэшткі гаспадарчых пабудоў і спіртзавода» у аг. Туча, Клецкага раёна, Мінскай вобласці. Будынак ў класічным стылі, прамавугольны ў плане, на невысокім падмурку, двухпавярховы ў сярэдзіне (мезанін) з двухсхільным дахам, аднапавярховы па баках.
Прыкладна у 1975-м годзе да існуючага будынка сядзiбы прыбудавалі блок навучальных майстэрняў з сілікатнай цэглы агульнай плошчай 253.0 м2. У 2000-м г. навучальны камбінат спыніў існаванне і да цяперашняга часу будынак не выкарыстоўваецца.
28.05.2021г. сядзібны дом (па дакументах-капітальны будынак, якi належыў на праве аператыўнага кіравання аддзелу па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама, уяўляе сабой двухпавярховы (?) будынак школы з мансардным паверхам, склепам, двума прыбудовамі і тэрасай, 1918 г. пабудовы, плошчай 808.3м2) быў прададзены з пераходам правоў уласнасці на капітальную пабудову праваўладальніку індывідуальнаму прадпрымальніку, рэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Трывашкевічу Д. В. для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці з зямельным участкам плошчай 1.2061 га (арэнда на 50 гадоў).