Шыфр
213Г000944
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
сяр. ХІХ ст.
Размешчана з правага (паўднёвага) боку ад Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Царква складаецца з асноўнага прамавугольнага аб'ёма і далучаных да яго меншых аб'ёмаў прытвора, скругленай апсіды і рызніцы. Уваход вырашаны арачным руставаным парталам з шырокай лесвіцай. Накрыта двухсхільнымі дахамі, апсіда і прыдзел -- вальмавымі. У цэнтры асноўнага аб'ёма ўзвышаецца купал з галоўкай на драўляным гранёным светлавым барабане. Сцены расшыты па тынку пад квадравую муроўку, члянёны паўкруглымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Пад дахам праходзіць карнізны пояс з сухарыкамі. Унутры зала перакрыта корабавым драўляным скляпеннем, апсіда вылучана 2 паслядоўна размешчанымі шырокім арачным прасветам і аднаярусным іканастасам. У залу над прытворам кансольна выступае драўляная галерэя хораў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён