Шыфр
210Г000621
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ХІІ ст.
Апісанне
Мураваны прамавугольны выцягнуты ў плане (8х12 м) аб'ём з купалам на высокім барабане. Цэнтральны неф з усходу завершаны паўкруглай масіўнай апсідай. Бакавыя алтары малых памераў паўцыркульныя, звонку нябачныя. Паўднёвы і паўночны фасады расчлянёны пілястрамі з паўкалонамі, якія рытмічна падзяляюць паверхню на 2 вузкія і 2 шырокія прасценкі (чаргуюцца), прарэзаны 2 ярусамі паўцыркульных аконных праёмаў. Вокны ніжніх ярусаў у паўтара раза большыя за верхнія, з так званымі броўкамі з 4 радоў плінфы. Спачатку царква мела пазакамарнае пакрыццё асноўнага аб'ёму і больш нізкага нартэкса. Барабан купала апіраўся на кубічны пастамент з дадатковым ярусам закамар. Гэта стварала шмат'ярусную кампазіцыю верху. Пазакамарнае пакрыццё заменена трохсхільным дахам. Старажытным закамарам адпавядаюць 3 усходнія паўкружжы на паўднёвым і паўночным фасадах. Унутраная прастора 6 масіўнымі апорнымі слупамі падзелена на 3 нефы. 4 слупы ўнізе васьмігранныя, вышэй -- чатырохгранныя. У заходняй сцяне (у 2 разы таўсцейшая за паўднёвую і паўночную) лесвічны ход на хоры (асаблівасць полацкай школы дойлідства). Па баках хораў 2 маленькія келлі.
У царкве пад больш познімі напластаваннямі тынкоўкі і пабелкі, алейнай размалёўкі 1832-35 гг і 1840 г. захаваліся ўнікальныя старажытныя фрэскі, створаныя майстрамі 2-ой паловы 12 ст.