Шыфр
413В000369_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, в. Выгода, 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі
Датаванне
12 - 10 тыс. да н.э., 5 - 3 тыс. да н.э.
Стаянка-2 знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Выгода, нападалёк ад упадзення ў р. Зяльвянка р. Мутвіца, на высокай пясчанай дзюне левабярэжнага поплава р. Зяльвянка, ва ўрочышчы Маёнтак. Адносіцца да тшцінецкай культуры бронзавага веку.
Помнік выявіў у 1966 г. і даследаваў у 1978 г. М.М. Чарняўскі. Былі знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы, якія адносяцца да тшцінецкай культуры бронзавага веку, фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады працы нёманскай культуры неаліту і культуры шнуравой керамікі.
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць фрагменты своеасаблівай тшцінецкай керамікі. Гэта абломкі ляпных пласкадонных высокіх цюльпанападобных пасудзін жоўта-карычневага колеру з добра загладжанымі паверхнямі. Венчыкі іх былі патоўшчаныя, звычайна мелі сплюшчаны ці зрэзаны вонкавы край.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён