зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Цытадэль

Цытадэль

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

111Г000724

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, заходняя ўскраіна горада

Датаванне

1836-1842 гг.

Апісанне

Брэсцкая крэпасць пабудавана ў сярэдзіне XIX ст. на месцы старажытнага горада, на астравах, утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмамі каналаў. Крэпасць складалася з 4-х умацаванняў: Цэнтральнага (Цытадэлі), Цярэспальскага (Заходняга), Валынскага (Паўднёвага) і Кобрынскага (Паўночнага). Галоўным абарончым вузлом крэпасці была цытадэль-востраў, апярэзаная замкнёнай двухпавярховай казармай даўжынёй 1,8 км са сценамі (з вонкавага боку) таўшчынёй 1,9 м. Цытадэль была пабудаваная на месцы гандлёва-рамеснага цэнтра горада.

Першы камень Цытадэлі закладзены 1 чэрвеня 1836 г. Крэпасць будавалася па праектах рускіх ваенных інжынераў-генералаў К.І. Опермана, М. М. Малецкага і палкоўніка А. І. Фельдмана. 26 красавіка 1842 г. крэпасць ўключана ў склад дзеючых.

Для патрэб крэпасці прыстасоўваліся або перабудоўваліся цэрквы, манастыры і касцёлы старога горада. Частка кругавой абарончай казармы Цытадэлі была разбурана ў верасні 1939 г., у перыяд нападу Германіі на Польшчу.

Найбольш значныя разбурэнні крэпасць зведала падчас Вялікай Айчыннай вайны, асабліва ў чэрвені-ліпені 1941 г. Нягледзячы на вялікія пашкоджанні, выкліканыя ваеннымі дзеяннямі, будынак Паўднёвай казармы, размешчаны на ўчастку паміж Холмскімі і Тэрэспальскімі варотамі, захаваўся, і быў адрамантаваны ў пасляваенны час.

Старонка