зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тэхналогіі вырабу драўлянага бандарнага посуду

Апісанне

З незапамятных часоў людзі карыстаюцца драўляным посудам. Спачатку быў выдзеўбаны посуд, а са з’яўленнем жалеза і большымі магчымасцямі апрацоўкі дрэва, пачалася эра бандарнага посуду. На тэрыторыі Іванаўскага раёна, як і па   усёй Беларусі, шырокае распаўсюджанне бандарнага рамяства прыйшлося на ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя.

Выраб драўлянага бандарнага посуду першапачаткова быў шырока распаўсюджаны сярод жыхароў вёскі Рылавічы Іванаўскага раёна, дзе вырабам бандарнага посуду займалася большая палова мужчынскага насельніцтва. Звязана гэта з тым, што рамяство патрабуе прымянення немалой фізічнай сілы. 

Рылавіцкія майстры з вялікай адказнасцю адносіліся да выбару пароды дрэва. Яе прымяненне, ў першую чаргу, залежала ад прызначэння бандарнага посуду.   У сваёй практыцы майстры падбіралі і выкарыстоўвалі мясцовую пароду драўніны. Каб зрабіць невялічкую кадачку трэба мець многа цярпення, снароўкі, практычных навыкаў, тэарытычнай падрыхтоўкі і фізічнай сілы. Усе дзеянні па нарыхтоўцы, выкалцы драўніны, апрацоўванню нарыхтовак, збору остава і далейшая  апрацоўка выконваецца уручную, карыстаючыся толькі ручным дрэваапрацоўчым інструментам і бандарнымі прыстасаваннямі.

Мясцовая тэхналогія вырабу бандарнага посуду ажыццяўлялася па мерках заказчыка (сажань, аршын, плячо, далонь). Гэта было звязана з тым, што прадукт, які знаходзіцца ў такім посудзе, пачне рэзанаваць з арганізмам гэтага чалавека. Мясцовыя бондары лічылі, што гэта прынясе ўладальніку здароўе і радасць.

Выкарыстанне шаблонаў і лекал, адпаведных форме і памерам пэўнага бандарнага посуду не ўжывалася, гэта знайшло сваё адлюстраванне ў ідэнтычным драўляным посудзе.