зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тэхналогія ганчарных вырабаў майстрамі Бабруйскага раёна

Апісанне

Бабруйская кераміка мае сваё непаўторнае аблічча – вылучаецца своеасаблівымі прапорцыямі, спалучэннем бескаляровай палівы з багатым каларытам чырвонай гліны, сціплымі дэкарыраванымі абводкамі і штампікамі, спецыфічнай канструкцыяй накрывак і ручак. Для вырабаў бабруйскіх майстроў характэрна чысціня форм, колеру, лаканічнасць пластыкі і дэкору, яркая падкрэсленасць прыроднай прыгажосці матэрыялу. Усе гэтыя адметныя асаблівасці, што сфарміравалі мастацкае аблічча гліняных вырабаў бабруйскіх майстроў, захоўваюцца і сёння, як і сакрэты найстаражытных прыёмаў апрацоўкі гліны. У наш час у Бабруйску і Бабруйскім раёне ганчарнае рамяство развіваецца дзякуючы сапраўдным майстрам і прыхільнікам керамікі: аматарскім аб'яднаннем “Стары майстар” і “Беларуская мастацкая кераміка”, ганчарным рамесніцкім майстэрням. Ганчары Бабруйскага раёна не толькі зберагаюць традыцыйную тэхналогію гліняных вырабаў, але і прыўносяць новае ў тэхналагічны працэс, пры гэтым у кожнага майстра застаецца свой стыль, адчуванне прыгожага. Па ініцыятыве народнага майстра Юрыя Іванавіча Боўды распачаўся рух за адраджэнне, захаванне і развіццё ганчарнай справы ў Бабруйскім раёне і ўвогуле на Магілёўшчыне. Юрый Іванавіч валодае старымі тэхналогіямі чорназадымленай і абварной керамікі, вывучае і папулярызуе мясцовыя традыцыі ганчарства, перадае свае веды маладому пакаленню. Майстар з'яўляецца куратарам дзіцячага ўзорнага калектыву “Глечыкі” Цэнтра рамёстваў г. п. Глуша, выхаванцы якога пераймаюць багаты вопыт майстра. Дзякуючы такім майстрам ганчарнае рамяство на Бабруйшчыне і далей будзе развівацца, набываючы ўсё больш прыхільнікаў.