зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тэхналогія вырабу шчэпавай птушкі-абярэга

Апісанне

У народнай культуры Бярозаўскага раёна традыцыя вырабу выявы птушкі расшчапленнем драўніны мае даўнія глыбокія карані. Птушка трывала існавала ў быце сялян не адно стагоддзе і набыла свае адметныя рысы і формы з адмысловымі прыёмамі выканання. Сфарміраваныя формы надаюць птушцы лёгкасць і чуласць да руху паветра. У абрысах праглежваецца імкненне да развароту перынак у кола, што вонкава нагадвае стылізаванае сонейка ці расчыненую далонь, якая аберагае, ахінае. Выразаны па краях перынак узор мае геаметрычныя, традыцыйныя формы трохкутніка. Калі перынкі зводзяцца ў замок, трохкутнікі змыкаюцца, і атрымоўваецца прамавугольнік. Шчэпавая птушка з’яўляецца традыцыйнай цацкай для немаўля. Лёгкая, рухомая птушка, як расчыненая далонь маці, адначасова з’яўляецца і абярэгам для яго ад “дурнога вока”, “урокаў”. У час Вялікіх святаў птушка ўпрыгожвала чырвоны кут, аберагала дом і сям’ю. Традыцыя вырабу птушак прасочваецца з 18-19 стагоддзяў, да 40-50 гадоў мінулага стагоддзя яна трывала бытавала і была традыцыйнай дэталлю інтэр’еру. Спробу аднавіць тэхналогію вырабу птушкі зрабіў майстар Юркевіч С.С. ў 80-я гады. Удзел майстра ў разнастайных выстаўках, конкурсах, навучальных праграмах стваралі інфармацыйнае поле, што стварала ўмовы для з’яўлення цікавасці да традыцыі і тэхнікі выкананння. З моманту адкрыцця Цэнтра раместваў (2012г.) стасункі метадыста–майстра Лаўрыновіча А.А. з носьбітамі сталі больш дасканалымі і поўнавартаснымі. Сёння Лаўрыновіч А.А., Юркевіча С.С., Пракапчук А.К. з’яўляюцца пераемнікамі сакрэтаў рамяства, вырабляюць класічныя формы птушкі з адметнымі асаблівасцямі, характэрнымі для індывідуальнай творчасці. Майстры з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі шмалікіх выставак і свят народнай творчасці, птушка заўсёды прыцягвае наведвальнікаў. Сучасныя носьбіты традыцыі ажыццяўляюць перадачу свайго майстэрства праз правяденне майстар-класаў, бо лічаць сваё ўменне каштоўнасцю, якая павінна жыць і перадавацца ад пакалення да пакалення.