зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыі ганчарнай вытворчасці з аўтэнтычнымі элементамі

Апісанне

Вёска Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці славутая сваім ганчарным промыслам, які бярэ пачатак у XV ст. Першае літаратурная згадка пра в. Гарадную адносіцца да 1448 г. У мінулым Гарадная мела статус мястэчка і валодала Магдэбурскім правам і ўласным гербам. Сёння вёска Гарадная – цэнтр сельскага савета. Багатыя радовішчы гліны і навакольныя лясы, а разам з тым бедная глеба, мала прыдатная для земляробства, малазямелле мясцовых сялян садзейнічалі развіццю ў в. Гарадной ганчарнага промыслу, які на працягу некалькіх стагоддзяў быў асноўным заняткам мясцовага насельніцтва. Ганчарныя вырабы з в. Гарадной, за якімі трывала замацавалася назва "гараднянскія", у XIX ст. разыходзіліся па ўсяму Цэнтральнаму і Усходняму Палессю, траплялі ў Кіеў, Вільню, Варшаву. У пачатку XX ст. ганчарным промыслам тут займалася больш за 200, а ў 1920–1930-я гг. – каля 500 сем'яў. Да нашага часу ганчарны промысел ў в. Гарадной існуе ў сваім аўтэнтычным стане. Тут захавалася традыцыйная тэхналогія апрацоўкі гліны, вырабу посуду на нажным ганчарным крузе і яго апалу, існуе мясцовая метралогія – сістэма назваў ганчарных форм. Традыцыйны гараднянскі посуд мае буйныя, шарападобныя формы, дасканалыя прапорцыі. Найбольш характэрны – белагліняны посуд з выразным дэкорам роспісам чырвонай глінай – ангобам.