Шыфр
23БК000087
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Гарадоцкае ажурнае ткацтва "Кісея" адносіцца да ўнікальнага віду беларускай народнай творчасці. Адметнай асаблівасцю ажурных тканін – ручнікоў, "набожнікаў", абрусаў, – з'яўляецца разрэджаная сеткавая структура. Малюнак ствараюць празрыстыя геаметрычныя шэрагі палос і квадратаў. Для ткацтва такіх тканін выкарыстоўваюцца адбеленыя ільняныя ніці. Краі вырабаў упрыгожваюцца карункамі, вязанымі кручком (?) з белых ільняных нітак. У Гарадоцкім раёне дадзены від ткацтва сустракаецца паўсюдна. Тэхніка з'яўляецца часткова перададзенай, а ў большай частцы адноўленай па шматлікіх артэфактах, знойдзеных у час экспедыцый, а таксама пры дапамозе метадычных дапаможнікаў і навуковай літаратуры майстрам па ткацтве Гарадоцкага Дома рамёстваў Гушчай Марынай Леанідаўнай. Зараз М.Л. Гушча з'яўляецца асноўнай носьбіткай, працягвае глыбей вывучаць гісторыю і тэхналогію элемента, лічыць яго каштоўнасцю Гарадоччыны. Ручнікі Марыны Леанідаўны выкарыстоўваюцца на шматлікіх абласных і раённых святах у якасці выставачных экспанатаў. Яна актыўна ўдзельнічае ў конкурсах майстроў народных рамёстваў і промыслаў, яе праца заўсёды адзначаецца на высокім узроўні. Марына Леанідаўна ажыццяўляе перадачу старажытнай тэхналогіі ажурнага ткацтва праз правядзенне майстар-класаў для жыхароў і вучняў Гарадка. На базе Гарадоцкага Дома рамёстваў працуе майстэрня па ткацтву, у якой размешчаны кросны. На занятках вучні знаёмяцца з гісторыяй ажурнага ткацтва і вывучаюць яго працэс.