Шыфр
43АК000094
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Простае двухнітовае ткацтва – гэта самае распаўсюджанае перапляценне, якое выступае ў якасці ўніверсальнага фону для дэкору, выкананага ў іншых ткацкіх тэхніках. У такой тэхніцы выраблялі тканіны на адзенне (палатно для кашуль, спадніц, фартухоў), ручнікі, посцілкі, ходнікі. Вырабы, выкананыя ў тэхніцы простага двухнітовага ткацтва, захоўваюцца і практычна ўжываюцца многімі вясковымі сем’ямі Ваўкавыскага раёна. Як рэгулярны занятак і хатняе рамяство простае двухнітовае ткацтва ўжо сустракаецца вельмі рэдка. Носьбіты традыцыі перадаюць сваё рамяство мясцовым школьнікам і моладзі на занятках у раённым Цэнтры рамёстваў у г.п. Рось.
Традыцыя двухнітовага ткацтва была характэрна для ўсёй Ваўкавышчыны. Яна мае адметныя лакальныя варыяцыі, адлюстроўвае характар мясцовай і рэгіянальнай культуры і прызнаецца яе носьбітамі як элемент іх спадчыны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён