Шыфр
13БК000119
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Лелікава, в. Павіцце
Апісанне
Згодна традыцыі ўбор лелікаўскай свахі ўжываўся толькі падчас вяселля. Сваха кіравала вяселлем, яна павінна была добра ведаць вясельны абрад і ўсё бачыць. Таму на сарочцы свахі і фартуху нашываліся адметныя арнаментальныя элементы – “вочы” – ланцужкі з закруглёных ромбаў чырвонага колеру. Спадніца бліжэй да пояса абшывалась шырокімі каляровымі стужкамі, а знізу – больш вузкімі, падпярэзвалась саматканым каляровым поясам. Абутак – скураныя шнуроўкі, чаравікі чорнага колеру з фігурнымі абцасамі.
Адметнасць адзення – галаўны ўбор - какошнік, па-мясцоваму “брэжэ”, упрыгожаны дзвюма пучкамі рознакаляровых пер’яў з хваста пеўня. Усё гэта ўпрыгожванне мае свой сэнс - какошнік з пер’ем надзявалі на галаву толькі дружкі жаніха, “вочы” на кашулях і спадніцах пільнавалі парадак на вяселлі.
Усе часткі строю:сарочка, фартух і спадніца шыюцца з баваўняных тканін – паркалю, саціну і багата ўпрыгожваюцца аплікацыяй з рознакаляровых стужак і тканін.
Да сённяшняга дня шэраг жыхароў вёсак Лелікава і Павіцце валодаюць прыватнымі калекцыямі адзення лелікаўскай свахі, беражна захоўваюць іх у хатніх умовах, каб “перадаць унукам і праўнукам”. Некаторыя жыхары самі вырабляюць касцюмы згодна камплектам адзення, якія захаваліся да гэтага часу.
У 1997 г. жыхаркі в. Павіцце аднавілі традыцыю выкарыстання строю на сучасных павіццеўскіх вяселлях. Зараз маладое пакаленне жыхароў вёсак Лелікава і Павіцце ахвотна пераймае майстэрства вырабу строю лелікаўскай свахі, яго выкарыстання, паколькі ўсведамляе і вызначае гэтыя традыцыі, як сапраўдную каштоўнасць культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, вартыя зберажэння.