зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна

Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

33АК000162

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь згодна з пастановай Міністэрства культуры ад 19.08.2022 г. № 73.

       Гістарычна човен прадстаўляе сабой выдзеўбаную з цэльнага камля дуба, сасны, асіны ці ліпы лодку-аднадрэўку. У залежнасці ад выкарыстанага матэрыялу вар’іруюцца і назвы гатовых вырабаў: з ліпы – ліпаўка, з асіны – асінаўка, з ветлы (вярбы) – вятлоўка. На тэрыторыі Палесся човен быў вельмі распаўсюджаным транспартным сродкам амаль да канца ХХ стагоддзя. Прызначэнне выдзеўбаных чаўноў было розным: ад перавозкі да бліжэйшых населеных пунктаў грузаў і людзей – да рыбнай лоўлі і палявання. Выраб прыпяцкіх чаўноў мае свае рэгіянальныя адрозненні. Памеры чаўноў вар’іраваліся ад 2,5 да 10 м даўжыні і 1–1,5 м шырыні. Падобныя памеры дазваляюць павялічыць грузапад’ёмнасць чоўна да трох дарослых мужчын. Памеры залежалі ад прызначэння чоўна і шырыні ракі ці канала. На човен выбіраецца дрэва з тоўстым ствалом і моцнай драўнінай, без вялікіх сучкоў і дэфектаў на паверхні. Кіраванне чоўнам ажыццяўлялася непасрэдна адналопасным вяслом без уключын. Палескае вясло мае сваю адметнасць – папярэчыну на ручцы, якую тут называюць «мыліца». Тэхналогіі вырабу чоўна перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях і вясковай супольнасці. Для вырабу чоўна выкарыстоўваліся: сякера, струг, капыл прамы і каленчаты (закруглены), рубанак для ашалёўкі бакоў чоўна.

       На сённяшні дзень ў в. Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці некалькі майстроў перадаюць веды і навыкі па вырабу прыпяцкага чоўна жыхарам Жыткавіцкага раёна і ўсёй Рэспублікі Беларусь, зацікаўленым.

Старонка