зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

23БК000088

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

На Міёршчыне рамяство валяння традыцыйнага для беларусаў віду абутку — валёнак — з даўніх часоў распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі краю і перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Валёнкі робяць розныя па колеру, памерах з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні, воўну не мыюць, бо тады яна лягчэй збіваецца. Майстры карыстаюцца арыгінальнымі прыладамі працы, якія не змяніліся за апошнія 100 год і захавалі свае лакальныя назвы: напрыклад, «чохры» (дошкі з набітым дротам для расчэсвання воўны). Выраб валёнак адбываецца ўручную паступова і доўга, спачатку шляхам скручвання загатовак у розных кірунках, абстуквання, перыядычнага змочвання цёплай вадой. Затым для надання формы і памеру валёнак у сярэдзіну загатовак устаўляюцца самаробныя драўляныя калодкі і кліны. Пасля таго, як сцячэ вада, валёнкі ставяцца на печ для прасушкі. Некаторыя з іх на пятцы абшываюцца скурай, каб даўжэй праслужылі. Носяцца валёнкі таксама і з галёшамі. Непасрэдна валянне воўны — справа нялёгкая, бо воўна мнецца бесперапынна на працягу некалькіх гадзін, таму гэтую работу звычайна выконваюць мужчыны. Зараз на Міёршчыне валёнкі робяць для сваёй сям’і, радні, аднавяскоўцаў і невялікай колькасці людзей на замову або для продажу на мясцовых кірмашах. Значнасць гэтага віду рамяства ў наш час не выклікае сумнення: вырабляецца зручны, цёплы, натуральны зімовы абутак. Таму рамяство актуаль­нае і валёнкі карыстаюцца попытам.

Старонка