зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыйная тэхналогія пляцення лапцей

Шыфр

53АК000073

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

У дрыбінскіх вёсках лапці насілі з глыбокай даўніны амаль да сярэдзіны XX ст. Амаль у кожнай вёсцы яшчэ ёсць жыхары, якія насілі лапці ў свой час, але тэхналогіяй пляцення ўжо не валодаюць. Захоўваюць гэта старажытнае майстэрства ў вв. Абраімоўка, Жавань, Кароўчына. Пляценне лапцей – традыцыйнае рамяство, якое было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Дрыбінскага раёна. Сёння лапці страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне як абутак. Між тым, інтарэс да іх усё больш узрастае. Лапці – адзін з важнейшых сімвалаў традыцыйнага нацыянальнага побыту, з імі звязана шмат розных павер'яў. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў якасці важнага элементу народных абрадаў, сёння набываюць усё большую папулярнасць як сувенір. Уменне плесці лапці перадавалася ад бацькі да сына, знайсці сёння добрага майстра па пляценню лапцей складана, таму задача нашых дзён – адрадзіць майстэрства продкаў, не даць яму загінуць. У в. Кароўчына Дрыбінскага раёна не толькі захоўваецца, адраджаецца, а і набывае далейшае развіццё гэта рамяство. Мясцовыя ўмельцы перадаюць свае сакрэты дзецям, якія ўжо не толькі могуць пабачаць лапці на малюнках і ў музеях, а і робяць іх уласнымі рукамі.