Шыфр
23БК000142
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Апісанне
Традыцыйная гліняная народная цацка Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння з'яўляецца старажытным відам народнай культуры, які звязаны з міфалагічнымі ўяўленнямі крывічоў, якія засялялі вярхоўі рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна. Традыцыйная гліняная цацка захоўвае старажытную сімволіку, архаічныя пластычныя формы і спосабы вырабу, якія выпрацаваны агульным рамесным досведам шматлікіх пакаленняў. На працягу гістарычнага развіцця сакральная сімволіка цацак трансфармавалася. У вясковым асяроддзі гліняная цацка існавала ў сувязі з земляробчымі абрадамі вяснова-летняга цыклу, у мястэчках і гарадах цацка функцыянавала ў якасці забаўкі, успрымала новыя выявы, злучаныя з тэмай кірмаша, матывамі гулянні, якія нясуць пачуццё адзінства гарадской абшчыны. У гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна гліняная народная цацка адыгрывае значную ролю, бо выступае сродкам захавання культурнай памяці, этнакультурнай ідэнтычнасці і сродкам выхавання дзяцей. Традыцыйная гліняная цацка захоўвае мастацкія прынцыпы і тэхнікі лепкі. Свістулькі робяцца трыма метадамі: "на палец", "на палачку" і спосабам "пяльмень". Традыцыйная свістулька робіцца з аднаго кавалка гліны, з якога выцягваюцца дробныя дэталі выявы. Найбольш значным этапам лепкі з'яўляецца выраб свістка. Ён складаецца з трох элементаў: паветранай камеры, паветранага канала (па якім выдзімаюць паветра) і язычка. Пры вырабе "на палачцы" паветраная камера (унутраная пустата) атрымліваецца ўціскам палачкі ва ўжо зробленую форму. Лепка "на палец" робіцца вакол вялікага пальца, зробленае тулава здымаецца з пальца, адчыненая камера закочваецца і фармуецца ў свісток. Пры лепцы спосабам "пяльмень" кавалак гліны расцягваецца ў тонкую аладку, краі якой абшмароўваюцца шлікерам, спалучаюцца ў форму "пяльменя" і загладжваюцца.
Гліняная цацка Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння (Аршанскага, Бешанковіцкага, Віцебскага, Дубровенскага, Лёзненскага, Полацкага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці), як і іншыя цацкі Беларусі, у параўнанні з цацкамі суседніх народаў (рускага, украінскага) вылучаецца сваёй архаі. над дэкаратыўна-жывапісным.