Шыфр
43АК000096
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Творчасць майстра па вырабу габеленаў Алены Шунейка засноўваецца на традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва Гродзеншчыны. Часам майстрыха звяртаецца да тэхнікі гродзенскіх дываноў-кілімаў. Яна творча пераэнсоўвае мясцовую ткацкую традыцыю і стварае арыгінальныя маштабныя і міні-габеленавыя кампазіцыі з выявамі помнікаў архітэктуры, гераічнымі сюжэтамі, стылізаванымі расліннымі матывамі. Алена Шунейка гарманічна спалучае традыцыйныя першаўзоры з творчым аўтарскім падыходам. Пераемнасць майстэрства адбываецца праз майстар-класы і асабістыя заняткі з ткачамі вобласці, выкладанне на аддзяленні павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Школу рамёстваў пры Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Супольнасць г. Гродна і Гродзенскай вобласці надае вялікае значэнне майстэрству Алены Шунейка, якое адлюстроўвае традыцыі ткацтва Гродзеншчыны. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці зацікаўлены ў захаванні, адраджэнні і папулярызацыі традыцый ткацтва рэгіёна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён