зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча

Апісанне

Творчасць майстра Мар’яна Скрамблевіча заснавана на беларускай народнай традыцыі вырабу духавых і ўдарных музычных інструментаў. У той жа час майстар уносіць мадыфікацыі ў свае творы, захоўваючы агульную стылістыку і марфалогію, але эксперыментуючы ў тэхналогіі з мэтай лепшага гучання музычных інструментаў. Асаблівае захапленне выклікаюць яго акарыны: калі традыцыйна гэты інструмент вырабляецца з гліны, то майстру ўдалося зрабіць адзіную ў Еўропе калекцыю драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб. Акрамя вынаходніцтвваў у галіне духавых і ўдарных інструментаў, Мар’ян Скрамблевіч працуе як майстар-рэстаўратар і эксперыментатар у галіне гукавых якасцяў гармоніка. Майстар Скрамблевіч актыўна працуе з дзецьмі мясцовай школы, перадае ім веды і вопыт вырабу музычных беларускіх народных інструментаў. Пры сваёй майстэрні ён арганізаваў музей, у якім выстаўлена практычна ўся калекцыя яго твораў.