зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Творчасць майстроў па тэхналогіі вырабу драўляных музычных народных інструментаў

Творчасць майстроў па тэхналогіі вырабу драўляных музычных народных інструментаў

Змест

Апісанне

Драўляныя народныя музычныя інструменты бытавалі ў інструментальнай традыцыі практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Падняпроўі папулярнасць музычных інструментаў непасрэдна звязана з існуючымі рэгіянальнымі традыцыямі. Майстры Круглянскага раёна па вырабу драўляных музычных інструментаў працягваюць традыцыі, закладзеныя іх папярэднікамі. Самымі запатрабаванымі былі і застаюцца тут шумавыя, ударныя i духавыя драўляныя музычныя інструменты. У в. Ваўканосава сёння гуртуецца асяродак таленавітых майстроў па вырабу драўляных музычных народных інструментаў, якім кіруе Аляксандр Антонавіч Харкевіч. Своеасаблівы талент і майстэрства вырабляць драўляныя музычныя інструменты Аляксандр Антонавіч унаследаваў ад сваіх продкаў спевакоў-музыкантаў. У юнацкія гады самастойна зрабіў свой першы бубен, сур’ёзна ж гэтай справай пачаў займацца з 1990 г. Рамяство самародка звязана з самастойным спазнаннем таямніц драўляных сакрэтаў. Сваім унутраным слыхам ён чуе, як адгукнецца дрэва ў тым або іншым інструменце. Самае музычнае дрэва, як лічыць майстар, — гэта дуб, які не толькі добра глядзіцца і апрацоўваецца, але і ўмее выдаваць чароўны гук. Інструменты ваўканосаўскіх майстроў адметныя мясцовым каларытам, надзеленыя рэгіянальнай спецыфікай. Кожны інструмент вырабляецца з асобым падыходам, па асобных чарцяжах, памерах, гукавых характарыстыках. Значную ўвагу майстры надзяляюць падрыхтоўцы i апрацоўцы дрэвавага матэрыялу. А. А. Харкевіч стварыў сапраўдны аркестр з амаль трох дзясяткаў музычных інструментаў з дрэва, сярод якіх кляшчоткі, трашчоткі i клякоткі, дудкі i бубны, пранікі, набіліцы i шмат іншых. Тэхналогія вырабу драўляных музычных інструментаў майстрамі Круглянскага раёна з'яўляецца выдатным узорам народнага рамяства. Майстры перадаюць свае веды музыкам мясцовай школы, удзельнікам фальклорнага ансамбля “Бяседачка”, навучаюць сваіх дзяцей і ўнукаў.

Старонка