зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Вайсковыя могілкі ў вёсцы Дубраўкі знаходзяцца на вул. Дубраўская, управа ад дарогі Дубраўкі - Марчанкі. Тут пахаваны 602 воіны Чырвонай Арміі i 2 партызаны, якія загінулі ў 1943 г. пры вызваленні тэрыторыі сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - воіны 11-й гв. арміі I Прыбалтыйскага фронту.

У 1954 г. могілкі былі добраўпарадкаваны: абнесены штыкетнікам, на ўваходзе на могілкі былі зроблены  веснічкі. Быў устаноўлены драўляны помнік, зроблены надмагільныя пліты, пасаджаны дрэвы. 

У 1963 г. на могілках быў устаноўлены трохступенчаты бетонны помнік з мемарыяльнай дошкай, адрамантаваны надмагільныя пліты, устаноўлены вертыкальныя мемарыяльныя пліты з указаннем прозвішчаў пахаваных воінаў і партызан. Вакол тэрыторыі уўстаноўлена металічная агароджа.

Старонка