зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Валынскае ўмацаванне

Шыфр

111Г000725

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1836 - 1842 гг.

Апісанне

Брэсцкая крэпасць пабудавана ў 1833-1842 гг. на месцы старажытнага горада Брэст-Літоўск, на  ўтвораных рэкамі Буг, Мухавец і сістэмай каналаў астравах. Складалася з 4-х умацаванняў: Цэнтральнага, Цярэспальскага, Валынскага, Кобрынскага.

Выбар месца для будаўніцтва крэпасці быў абумоўлены важным ваенна-стратэгічным становішчам, якое займаў Брэст-Літоўск на захадзе Расійскай імперыі. Ён знаходзіўся на канале і бліжэйшай сухапутнай дарозе з Варшавы ў Маскву.

Каземаціраваны рэдзюіт VIII батальёна Валынскага  ўмацавання ўяўляе сабой двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы, дугападобны ў плане. Фасады будынка пазбаўлены дэкаратыўных элементаў. Галоўны фасад  паўкруглай формы мае закладзеныя байніцы і амбразуры.

Супрацьлеглы фасад мае злегку ўвагнутую форму, арачныя вокны на другім паверсе, прамавугольныя вокны з паўцыркульнымі перамычкамі на першым паверсе і бакавых фасадах. Будынак пакрыты вальмавым дахам.

У польскі перыяд з 1925 па 1939 гады ў рэдзюіце размяшчаліся падраздзяленні роты сувязі i
мабілізацыйныя склады. Перад Вялікай Айчыйнай вайной у ім была размешчана палкавая школа малодшых камандзіраў 84-га стралковага палка 6-й стралковай дывізіі. Пасля вайны ацалелыя  казематы рэдзюіта сталі казармай ваенна-будаўнічай часці Беларускай ваеннай акругі. 

У 2004 г. будынак казімаціраванага рэдзюіта быў перададзены праваслаўнаму Свята-Ражджаства-Багародзіцкаму жаночаму манастыру.