зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

613Г000469_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец XIX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

 Будынак № 11  быў уключаны ў “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобласць” (1987 г.) у складзе забудовы вул. Ленінскай. Т.І.Чарняўская вызначала яго як жылы дом і датавала 1916 г. Яна адносіла будынак да помнікаў эклектычнай архітэктуры.  Па іншых звестках у будынку знаходзіўся павятовы дваранскі сход. Акрамя таго, Эльжбета Радзівіл па мужу Тамашэўская, адзіная дачка перадапошняга ўладальніка Нясвіжскага замка князя Альбрэхта Антонія Вільгельма Радзівіла, вусна паведамляла, што гэты будынак бацька падарыў ёй. Гэта магло адбыцца ўжо ў 1920 – 1930-я гг. 

Будынак размешчаны ў цэнтры Нясвіжа. Вуліца Ленінская (былая вул. Студэнцкая) – адна з найбольш старажытных вуліц горада. Планіроўка яе сфарміравалася ў XVI – XVII стст. Нешматлікая гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Па стылістычных прыкметах будынак таксама адносіцца да канца ХІХ ст. Ён узведзены ў так званым “цагляным стылі”. “Цагляны стыль” у рацыянальнай архітэктуры Расіі атрымаў распаўсюджанне ў апошняй трэці  ХІХ ст.