Шыфр
613Г000469_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак размешчаны ў цэнтры Нясвіжа. Вуліца Ленінская (былая вул. Студэнцкая на адрэзку паміж сучаснымі вуліцамі Чкалава і мясцовым праездам паміж маладзёжным цэнтрам і домам № 18) – адна з найбольш старажытных вуліц горада. Трасіроўка яе сфарміравалася ў XVI – XVII стст. Нешматлікая гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
Будынак – прыклад гарадской забудовы пачатку ХХ ст. У архітэктуры і аздобе выкарыстаны формы мясцовага дойлідства. Падлягае захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка і архітэктурнае рашэнне фасада, элементы дэкору (фігурны франтон, лапаткі, сандрык, цягі, карніз, слупкі ў завяршэнні фасада).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён