Шыфр
613Г000469_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Будынак размешчаны ў цэнтры Нясвіжа. Уваходзіць у склад забудовы вул. Ленінскай. Вуліца Ленінская (былая вул. Студэнцкая на адрэзку паміж сучаснай вуліцай Чкалава і мясцовым праездам паміж маладзёжным цэнтрам і домам № 18) – адна з найбольш старажытных вуліц горада. Трасіроўка яе сфарміравалася ў XVI – XVII стст.
Да нашага часу будынак захаваўся з пэўнымі стратамі гістарычнага аблічча. На галоўным фасадзе быў замураваны цэнтральны праём (больш верагодна, што дзвярны), Адбыліся некаторыя пераробкі аконных і дзвярных праёмаў на бакавых фасадах, а таксама зменена запаўненне аконных і дзвярных праёмаў
Будынак – прыклад гарадской забудовы пачатку ХХ ст. У архітэктуры і аздобе выкарыстаны формы мясцовага дойлідства. Падлягае захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя і архітэктурнае рашэнне фасада, нешматлікія элементы дэкору (вежачкі на галоўным фасадзе, карнізныя цягі).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён