зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Закладная тэхніка ткацтва чырвона-белых рушнікоў

Апісанне

Закладное ткацтва – тэхналогія вырабу тканых узораў, для выканання якіх ужывалася ўточная нітка, якая закладвалася ўручную, а не чаўнаком, як у іншых тэхніках ткацтва. Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты. Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага) перапляцення, часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніткі ўтку рознага колеру не злучаюцца паміж сабой, а заварочваюцца на суседніх ніцях асновы. Асаблівасць тэхнікі выкання вызначала прастату арнаменту са ступеньчатым контурам – шурпы (ромбы), квадраты, прамавугольнікі, трохвугольнікі, крыжы і інш. Гэта тэхніка з'яўляецца адной з найбольш старажытных тэхнік беларускага народнага ткацтва. Распаўсюджаная раней у многіх рэгіёнах Беларусі, сёння сустракаецца як выразны лакальны варыянт у в. Семежава Капыльскага раёна.