Шыфр
413Г000724_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вакол замка
Датаванне
канец 1570-х - 1580-я гг.
Апісанне
Па загаду Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі вакол Мірскага замка ў 1580–1590-я гг. былі насыпаны абарончыя валы. У той час яны дасягалі ў вышыню 10–12 м, сёння – 3,5–4 м. Па вуглах былі зроблены бастыёны. За абарончымі валамі быў выкапаны роў, які запаўнялі вадою пры дапамозе сістэмы ставаў.
Фартыфікацыя займае прамежкавую пазіцыю паміж стараітальянскай сістэмай (працяглая курціна, малы цесны бастыён) і старагаландскай (нізкі земляны вал, адсутнасць каменнай абкладзіны). Захаваныя элементы больш адпавядаюць “шанцам” старагаландскай сістэмы – фартэцыі няпоўнага бастыённага палігону.
Па меркаванні беларускага археолага і гісторыка Ю.А. Зайца, па вуглах былі не класічныя бастыёны, а своеасаблівыя платформы, на якія ставіліся драўляныя вежы. На валах і бастыёнах, верагодна, быў драўляны паркан ці рады кашоў-габіенаў з байніцамі для стралкоў і амбразурамі для гармат. Вышыня валоў не дазваляла закрыць палац ад варожага абстрэлу, што з’яўлялася асноўным недахопам сістэмы ўмацавання. Магчыма мадэрнізацыя спатрэбілася для абароны замка ад “казацкай сваволі” і супрацьстаяння з іншымі магнатамі. Па версіі В.В. Калніна, наяўнаць замка і раўнінная мясцовасць не дазваляла зрабіць высокую падсыпку.