Шыфр
412Г000318
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір
Датаванне
1904 - 1909 гг.
Стыль
Акадэмічны
Апісанне
Фасад капліцы-пахавальні ўпрыгожвае мазаічны абраз “Спас Пантакратар”. Абраз памерам 4,44х1,80 м, выкладзены з кавалачкаў каляровага шкла – смальты. Паводле адной з версій, яго выканалі ў заснаванай у 80-я гг. XIX ст. першай у Расіі прыватнай Майстэрні дэкаратыўнай мазаікі У.А. Фралова ў Санкт-Пецярбургу, паводле іншай – спецыялістам з Познані, у пары з якім працаваў мясцовы майстар Іван Панько. Ні першая, ні другая версіі дагэтуль дакументальна не пацверджаны. Мазаічнае пано працягвае ўражваць кожнага чалавека, дзякуючы спалучэнню насычаных колераў, эфектнаму залатому фону і пранізліваму погляду Хрыста.