Шыфр
413Г000726
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п.Мір, на развілцы дарог на Стоўбцы і Нясвіж
Датаванне
1909 г.
Апісанне
Прыдарожная капліца была пабудавана на развілцы дарог на Стоўбцы і Нясвіж у 1909 г. па загаду мясцовай мяшчанкі Францішкі Заслаўскай пасля смерці сына Уладзіміра Заслаўскага. Будынак ўяўляў сабой невялікае па памерах збудаванне неарускага стылю, квадратнае ў плане, пад шлемападобным купалам, пакрытым медным дахам, які вянчае крыж. Будынак атынкаваны і пабелены.
У ліпені 2017 г. у капліцы быў усталяваны крыж “Галгофа”, які вырабіў індывідуальны прадпрымальнік І.П. Рослік. Па ўспамінах мясцовых жыхароў Н.С. Навіцкай і Н.Ф. Атцэцкай да 30-х гг. XX ст. падобны крыж знаходзіўся ўнутры капліцы. У жніўні 2017 г. крыж “Галгофа” быў асвечаны святарамі Свята-Троіцкай царквы.