зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

уязная брама з домікам вартаўніка (на паўночны ўсход ад замка)

Шыфр

413Г000725

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п.Мір, на паўночны ўсход ад замка

Датаванне

пачатак xx ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Непадалек ад капліцы-пахавальні з паўночнага боку знаходзіцца домік вартаўніка з уязной брамай – невялікі, квадратны ў плане будынак з чырвонай цэглы і камянёў. У доміку жыла сям’я княжацкага вартаўніка Стэфана Карабана, які быў званаром і дапамагаў у царкоўных службах. Карабан быў таксама печніком, мулярам і падчас рэстаўрацыі замка рабіў цагляную муроўку. Пасля прыходу Чырвонай Арміі і ўстанаўлення Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939 г. ён працягваў жыць у доміку са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Памёр Стэфан Карабан у 194У першай палове XX ст. праз браму праходзіла дарога з мястэчка Мір да княжацкай царквы. У пустой нішы на партале ўязной брамы замест страчанай невядомай іконы падчас рэстаўрацыі ўсталявалі абраз “Маці Божай Іверскай” (70х50 см). Згодна з праваслаўнай традыцыяй падобны вобраз Прасвятой Дзевы Марыі заўсёды размяшчаўся над брамай для благаслаўлення. Першаўзор знаходзіцца на Афоне ў Іверскім манастыры. Мазаічны абраз вырабілі мастакі-манументалісты, лаўрэаты прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае Адраджэнне” Віктар Кірылавіч Барабанцаў, Дзяніс Уладзіміравіч Чубукоў і мастак-выканаўца, мазаічыст Анатоль Аляксеевіч Чугункін у 2008 г. 5 г., але яго нашчадкі працягвалі жыць у невялікім доміку да 18 кастрычніка 1990 г.