зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Жанчына, якая сядзіць». Палатно, алей. 46 х 60 (аўтар Пінхус Крэмень)

Шыфр

722Ж000067_17

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск

Датаванне

каля 1940 г.

Апісанне

Час напісання карціны “Жанчына, якая сядзіць” каля 1940 г.

Мастак Парыжскай школы Пінхус Крэмень (1890 - 1981) г. у мястэчку Жалудок Лідскага павета Віленскай губерні ў шматдзетнай яўрэйскай сям’і рамесніка-саматужніка.

У 1912 г. Крэмень нелегальна перасёк мяжу і праз Германію перабраўся ў Францыю. Прыехаўшы ў Парыж, ён пасяліўся ў “Вуллі”. Значны ўплыў на фарміраванне Крэменя аказала творчае асяроддзе, у якім ён знаходзіўся, яго цесныя зносіны з Хаімам Суціным, Амедэа Мадыльяні, Маркам Шагалам, Восіпам Цадкіным, Андрэ Дэрэнам, Фернанам Лежэ і іншымі мастакамі-авангардыстамі.

У 1914 г. выставіў у салоне Незалежных тры скульптурныя работы, аднак ужо з наступанага года стаў займацца амаль выключна жывапісам. На ўсім працягу творчасці Крэмень пісаў пейзажы, партрэты, нацюрморты і ню ў дынамічнай манеры, стылістычна блізкай да экспрэсіянізму.