Шыфр
513Г000039_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, пр-т Міру, 39
Датаванне
1938-1940
Стыль
Савецкі неакласіцызм
Апісанне
Будынак уваходзіць у ансамбль забудовы плошчы Леніна. Пабудаваны з цэглы як жылы на заходнім баку плошчы, на скрыжаванні вул.Першамайскай і пр-та Міру. Дом 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Збудаванне Г-падобнае ў плане на цокале. Пластыку фасадаў ствараюць глыбокія балконы-лоджыі. У дэкаратыўным вырашэнні фасадаў выкарыстаны плоскія лапаткі, падвоеныя лапаткі і шматлікія лапаткі, што акцэнтуюць вуглы, а таксама рызаліты. Паміж лапаткамі - прамавугольныя аконныя праёмы. Дэкаратыўную ролю выконвае міжпавярховая 5-6 паверхаў распацаваная цяга. У аснову планіровачнай структуры пакладзена 2-кватэрная секцыя з 4-5-пакаёвых кватэр.
Пяціпавярховы будынак на 21 вось выходзіць фасадам на праспект Міру. У дэкаратыўным рашэнні фасада скарыстаны плоскія лапаткі, а таксама рызаліты на 2 і 4 восі. Аконныя праёмы прамавугольнай формы. Паміж рызалітаў - восі лоджый 2-4 паверхаў, падзеленыя магутным апраўленнем лесвічных клетак. Значную ролю ў дэкаратыўным рашэнні фасада маюць гарызанталі - міжпавярховыя 1-2 і 4-5 паверхаў распрацаваныя цягі; атыкавы паверх са шчытавымі элементамі. Першы паверх выдзелены плоскай рустоўкай. На першым паверсе першапачаткова былі запраектаваны некалькі магазінаў.
За перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі горад панёс вялікія страты. Многія вуліцы горада ператвораны ў руіны.
Падчас Вялікай Айчынный вайны дом быў пашкоджаны.
У 1988 г. праведзены комплексны бягучы рамонт будынка, у 2006 г. – капітальны рамонт тэрыторыі.
На дадзены момант уласнікам жылога дома з’яўляецца камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-рамонтна эксплуатацыйнае ўпраўленне Ленінскага раёна г.Магілёва”.