Шыфр
513Г000039_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 85
Датаванне
1962 г.
Стыль
Савецкі неакласіцызм
Будынак уваходзіць у ансамбль забудовы плошчы Леніна. Пабудаваны з цэглы як жылы на ўсходнім баку плошчы, на скрыжаванні вул. Першамайскай і пр-та Міру. Дом 5-ці павярховы з 6-мі павярховым вуглавым аб'ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пластыку фасадаў ствараюць выступаючыя пілястры, што акцэнтуюць галоўныя фасады. Паміж пілястрамі - прамавугольныя аконныя праёмы. Дэкаратыўную ролю выконвае аздабленне 6-га паверха вуглавога аб'ёма ў выглядзе распрацаванага карніза. У аснову планіровачнай структуры пакладзена 2-кватэрная секцыя з 4-5-пакаёвых кватэр.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён