Шыфр
513Г000039_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 69
Датаванне
1938 г.
Стыль
Савецкі неакласіцызм
Апісанне
Будынак уваходзіць у ансамбль забудовы плошчы Леніна як франтальны жылы дом, размешчаны насупраць Дома Саветаў. Пабудаваны з цэглы, спраектаваны як жылы. Пяціпавярховы П-вобразны ў плане будынак фланкуецца па баках двума шасціпавярховымі вуглавымі рызалітамі. Пяціпавярховая частка будынка, якая выходзіць фасадам на вул. Першамайскую, мае вельмі сціплае архітэктурнае рашэнне, аснову якога складаюць рустоўка першага паверха, завершаная міжпавярховай цягай і прарэзаная арачным праходам вышынёй у два паверхі. Працягласць фасада падкрэслена слаба распрацаваным карнізам. Значную ролю ў кампазіцыйным рашэнні фасада маюць аконныя праёмы прамавугольнай формы на 10 восяў і балконы, размешчаныя па трэцяй і дзевятай восях на 3-5 паверхах. У першым паверсе першапачаткова былі запраектаваны некалькі магазінаў.
Дом меў палепшаную планіроўку. У аснову ўнутранай планіровачнай структуры была пакладзена двухкватэрная секцыя з пяці пакояў, дыферэнцыраваных па плошчы з выдзяленнем галоўнага жылога памяшкання.
Зараз дом выкарыстоўваецца як жылы з магазінамі на 1-м паверсе: магазін посуда“Стория”, магазін “Исток”, магазін мужчынскага адзення “Арго”, банк “Технобанк”.