Шыфр
513Г000039_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, пр-т Міру, 20
Датаванне
1938-1940
Апісанне
Будынак уваходзіць у ансамбль забудовы плошчы Леніна. Пабудаваны з цэглы як жылы на заходнім баку плошчы, на скрыжаванні вул.Першамайскай і пр-та Міру. Дом 6-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Збудаванне Г-падобнае ў плане на цокале.
За перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі горад панёс вялікія страты. Многія вуліцы горада ператвораны ў руіны.
Падчас Вялікай Айчынный вайны дом быў пашкоджаны, пасля адбудаваны, выкарыстоўваўся як жылы. Адразу ж пасля вызвалення Магілёва пачалося яго аднаўленне. Забудова горада ажыццяўлялася на больш прагрэсіўнай аснове ў параўнанні з даваенным часам.
Падчас капітальнага рамонту 2000-2003 гг. планіроўка ўсіх паверхаў значна зменена. Былі дэмантаваны сістэмы дахавага пакрыцця, драўляныя міжпавярховыя перакрыцці, унутраная падоўжная сцяна, сістэмы комінаў пячнога ацяплення. Пры гэтым цалкам захаваны вонкавыя апорныя сцены з цэглы, сістэмы бутабетонных падстаў дома, існуючыя перакрыцці з маналітнага жалезабетону, а таксама ўнутраныя сцены лесвічных клетак.