Шыфр
112Г000621_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. п. ХVIII cт.
Стыль
Барока
Апісанне
Жылы корпус манастыра місіянераў быў пабудаваны ў другой палове ХVIII ст. у стылі класіцызм. На першым паверсе размяшчаліся: кухня, трапезная, кватэра настаяцеля, музычная араторыя, на другім – келлі, гасцінны пакой, бібліятэка і кладоўка для розных рэчаў. Пры манастыры была адкрыта манастырская школа-інтэрнат для хлопчыкаў, у якой у свой час вучыўся вядомы міссіянер, археолаг, падарожнік, які працаваў на Блізкім Усходзе, Афрыцы, Італіі – Максіміліян Станіслаў Рыла.
У 1812 г. будынак быў прыстасаваны пад шпіталь для рускіх салдат.
У 1863 г., пасля скасавання рымска-каталіцкага манастыра, у будынку была адкрыта Лыскаўскае народнае вучылішча. У 1919 г. тут была адкрыта школа, якая ў 1920-1930-я гг. насіла імя Ф. Карпінскага.
З 1949 г. у будынку працавала бальніца, рэарганізаваная ў амбулаторыю ў 2003 г. На сённяшні дзень выкарыстоўваецца толькі частка першага паверха, памяшканні другога паверха ў дрэнным стане.