Шыфр
112Г000643_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1784 - 1788 гг.
Стыль
Барока
Апісанне
Базыльянскі манастыр у Ружанах заснаваў кн. Сапега ў 1675 г. Аднак, канчаткова манастырскі комплекс сфарміраваўся ў другой палове 18 ст. Пад кіраўніцтвам архітэктара Яна Самуэля Бекера ў 1784-1788 гг. быў пабудаваны мураваны жылы корпус, які быў размешчаны з паўднёвага боку ад храма, па чырвонай лініі плошчы.
У 1839 г. кляштар базыльян быў скасаваны. З 1893 г. тут размясцілася праваслаўная царкоўна-прыхадская школа. З 1919 г. польскімі ўладамі ў манастырскім корпусе таксама арганізуецца школа.
У 1980-я гг. у будынку месцілася паліклініка, з 19990-х гг. - раённая турыстычная база. Сёння будынак належыць праваслаўнаму прыходу.