Падрыхтоўцы намінацыі папярэднічала вялікая праца па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі.
У 2023 годзе Міністэрствам культуры нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды, якая распаўсюджана на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і г.Мінска.
У цяперашні час налічваецца больш за 32 носьбіты і 100 пераемнікаў гэтай традыцыі.
Дасье падрыхтавана Мінскім аблвыканкамам у 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА
Дуда – беларускі народны духавы язычковы інструмент. Паводле пісьмовых крыніц, дуда вядома на Беларусі з канца 15 ст. (паводле археалагічных матэрыялаў, дуда магла бытаваць на Віцебшчыне ўжо ў канцы 13 ст.). Згодна з этнаграфічнымі даследаваннямі М.Нікіфароўскага і Е.Раманава дуда была пашырана на тэрыторыі Віцебскай, частцы Віленскай і некаторых паўночна-заходніх і ўсходніх паветах Мінскай губерняў. Дуда была вельмі папулярным музычным інструментам, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах. На дудзе ігралі як сольна, так і ансамблі са скрыпкай, ці са скрыпкай, цымбаламі і бубнам.
Сучаснае выканальніцтва на дудзе прадстаўляе вялікую культурную значнасць, паколькі ўзнаўляе сувязь з адпаведнай унікальный традыцыяй, якая існавала на Беларусі; з’яўляецца нацыянальна характэрнай сферай праяўлення сучаснага музычнага мастацтва краіны; з’яўляецца сродкам гістарычнага, нацыянальнага, эстэтычнага і духоўнага выхавання моладзі.