
У цэнтры мястэчка было выяўлена месца знаходжання ганчарнай майстэрні XVII ст., дзе ў выніку археалагічных раскопак знойдзены не толькі фрагменты керамікі, але і артэфакты ганчарнай вытворчасці: фармовачная маса для ганчарнага кола; прылада для нанясення арнаментацыі на керамічных начыннях – штыхель. Акрамя таго, быў выяўлены под камеры для абпалу керамічных вырабаў.
Даціроўку аб’екта звычайна вызначаюць паводле тыпалагічных рысаў керамікі, але ў гэтым выпадку ў завале ганчарні быў знойдзены таксама нумізматычны матэрыял з больш дакладнымі датамі: «барацінкі» сярэдзіны 1660-х гадоў і «паўтарак» (паўтары грошы) Жыгімонта III Вазы (да 1632 г.).
Нечаканай знаходкай сталі крэўскія «кукуці» – мясцовая разнавіднасць свісцёлак, вядомая па этнаграфічных матэрыялах. У выніку даследаванняў цяпер маюцца і археалагічныя матэрыялы, якія сведчаць пра старажытнасць гэтай культурнай традыцыі.
t.me/iinanb