зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

8 лістапада ў аграгарадку Адэльск адбудзецца Свята млынароў!

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ!

Мерапрыемства пачнецца ў 14 гадзін з тэатралізаванага пралога каравайніц і млынароў Гродзенскай вобласці.

Кожнага, хто завітае на свята, чакаюць: лекторый-дэгустацыя “Адэльскія прысмакі”, конкурсы на званне “Лепшы млынар”, “Каравайная гасцёўня”, выстаўка-вернісаж “Хлебны шлях”, пякарня “Дранікі гатуем, гасцей частуем”. Аматараў літаратуры запросяць на бібліятэчную пляцоўку “Літаратурны каравай”. 

Традыцыйна ў рамках свята адбудзецца фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна”.  

Асобнай лакацыяй стане даследчы праект “Хлеб Перамогі”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Хэдлайнер свята – Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальны ансамбль “Белы Птах” (г. Мінск). 

Прыязджайце з сям’ёй і сябрамі — будзе смачна, весела і па-беларуску душэўна!

t.me/kulturagrodno